«Сімъ побҍдиши» апублікаваны ў нумарах 7 і 8 (лепень і жнівень) старэйшага расійскага «тоўстага» часопіса «Сибирские огни». Галоўны рэдактар выдання Уладзімір Беразеў, выступаючы нядаўна на ўрачыстасцях з нагоды Дня беларускага пісьменства ў Быхаве, адзначыў, што для яго было вялікім гонарам надрукаваць такога аўтара, які ў беларускай літаратуры прадаўжае высокія традыцыі Васіля Быкава.